Адукацыя

Бясплатны бізнес-акселератар для старшакласнікаў і старшакласніц з рэгіёнаў Беларусі

IT-школа MyFreedom запрашае вучняў і вучаніц старэйшых класаў узяць удзел у бясплатным бізнес-акселератары. Вучэбная праграма складаецца з 12 анлайн-заняткаў (з 23 красавіка па 23 ліпеня). Гэта бясплатная праграма для 5 праектаў, якія пройдуць адбор. Запоўніць заяўку анлайн трэба з 26 сакавіка па 9 красавіка і прайсці адбор.

Дзякуючы заняткам вы даведаецеся:

  • як пабудаваць сваю кампанію
  • што такое бізнес-мадэль
  • як кіраваць фінансамі
  • дзе ўзяць грошы на праект
  • як арганізаваць рэкламную кампанію, стварыць брэнд, юрыдычна аформіць сваю справу і прэзентаваць свой праект
  • падчас вучэбнай праграмай дапамогуць разабрацца і палепшыць вашу бізнес-ідэю.

Кожны занятак будуць весці беларускія эксперты(кі)-практыкі, прафесіяналы/кі сваёй справы. Людзі, якія могуць распавядаць складаныя рэчы простымі словамі і закахаць вас у бізнес. Кансультацыі: у вас будзе магчымасць атрымаць асабістую кансультацыю па вашым праекце ад экспертаў(к)-ментараў(к) па кожнай тэме праграмы.

Для каго:

  • вы вучыцеся ў школе ў 9-11 класе
  • ў вас ёсць каманда і бізнес-ідэя
  • вы хочаце больш даведацца аб бізнесе
  • вы жывяце ў рэгіёнах Беларусі.

Пакінуць адказ