
Далучайся да моладзевай ініцыятыве Сусветнага эканамічнага форуму. Global Shapers Minsk Hub запрашае актыўных людзей у каманду маладых прафесіяналаў/к, якія прадстаўляюць у Беларусі міжнароднай супольнасць Global Shapers пад эгідай Сусветнага эканамічнага форуму. Заяўку запаўняць анлайн да 21 красавіка 2019.
Global Shapers – гэта 500 супольнасцяў па ўсім свеце, якія аб’ядноўваюць маладых людзей для рэалізацыі сваіх ідэй з мэтай унясення станоўчага ўкладу ў рашэнне мясцовых і глабальных праблем. Дзейнасць Мінскай супольнасці заключаецца ў выкарыстанні міжнароднага вопыту для развіцця грамадства ў Беларусі і ўключэння краіны ў рэгіянальныя і міжнародныя працэсы.
Удзел у Global Shapers Minsk Hub даcт табе магчымасць далучыцца да супольнасці міжнародных лідараў/к, дазволіць знайсці аднадумцаў для рэалізацыі ўласных ідэй, развіць свой лідарскі патэнцыял і атрымаць новыя знаёмствы і прафесійныя сувязі на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- гатовыя ўносіць станоўчы ўклад у вырашэнне мясцовых і глабальных праблем;
- валодаюць лідарскім патэнцыялам, вопытам у рэалізацыі праектаў, прафесійнымі дасягненнямі ў сферы прадпрымальніцкай, грамадскай і іншай дзейнасці;
- гатовыя актыўна ўдзельнічаць у развіцці супольнасці Global Shapers ў Беларусі, падзяляючы місію і задачы;
- валодаеце навыкамі ў сферы дызайну, SMM, капірайтынгу, арганізацыі мерапрыемстваў, вопытам працы са СМІ ці ўмееце рабіць фота і відэарэпартажы;
- ад 20 да 29 гадоў.