Культура

Сёння адбудзецца адкрыццё выставы Максіма Осіпава ў Берасці

10 красавіка ў 19: 00 “Прастора КХ” запрашае на адкрыццё выставы мастака і дызайнера з Мінска Максіма Осіпава.

“Адсябяціна” – гэта 8 жывапісных работ, створаных на працягу 2014-2018 гадоў. Яны выкананыя ў форме “маляваных дываноў” і адсылаюць нас да ўнікальнай творчай спадчыны Алены Кіш, беларускай мастачкі-прымітывісткі, якая тварыла ў першай палове 20 стагоддзя.

Пакінуць адказ