
Працягваюцца кінапрагляды па-беларуску разам з АРР “Дзедзіч”! У сераду 24-га красавіка будзем глядзець рамантычную фэнтэзі драму “Нарэшце”(“About time”).
Пра фільм:
Ва ўзросце 21 года Цім Лэйк (Донал Глісан) выяўляе, што можа падарожнічаць у часе… Пасля ночы бязрадаснага навагодняга свята бацька Ціма (Біл Наі) кажа сыну, што мужчыны ў яго сям’і заўсёды былі здольныя падарожнічаць у часе. Цім не можа змяніць гісторыю, але ён можа змяніць тое, што адбываецца і што адбылося ў яго ўласным жыцці, так ён вырашае зрабіць свой свет лепшым, сустрэўшы дзяўчыну.
Уваход вольны, але прымаюцца дабрачынныя ахвяраванні ад 1 рубля.
Падчас прагляду можна частавацца гарачай гарбатай, таму бярыце з сабой ласункі!
Да сустрэчы на Маякоўскага 46/1!
Пачатак у 19-30.