Адукацыя

Фестываль “Кіламетр грамадскай актыўнасці” 1 чэрвеня пройдзё ў Мінску

1 чэрвеня прастора ОК16 (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16) адчыніць свае дзверы для “Кіламетра грамадскай актыўнасці”. На фэсце ты пазнаёмішся з беларускімі грамадскімі арганізацыямі і актывістамі.

З 13:00 да 20:00 на адкрытай пляцоўцы і ў залах ОК 16 будуць праходзіць лекцыі, майстар-класы, дыскусіі ад розных арганізацыях і экспертаў на тэмы экалогіі, гендару, смяротнага пакарання, правоў чалавека, мовы і культуры.

Падчас фэсту будзе дзейнічаць Free Market і Жывая Бібліятэка. Гасцям імпрэзы прапануецца паўдзельнічаць у захапляльным квэсце.

Напрыканцы ўдзельнікаў і гасцей фэсту чакае музычны выступ беларускага гурта “AKUTЕ”.

Калі хочаш пазнаёміць наведвальнікаў фэсту з дзейнасцю сваёй арганізацыі ці жадаеш прадставіць свой грамадска значны праект, пакідай заяўку тут да 20.05. Падрабязней пра фэст у суполках ВК і FB.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *