
Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запрашае грамадскія арганізацыі і ініцыятывы Берасцейшчыны далучыцца да ўдзелу ў прэміі для актывістаў “Грамадскі пікнік”, які пройдзе ў Берасці 6 ліпеня.
“Грамадскі пікнік” – гэта пляцоўка для таго, каб кожны прадстаўнік грамадскага сектару змог выказаць падзяку сваім партнёрам, сябрам, тым людзям, без якіх праца ў сферы НДА была б не такой яркай і цікавай, тым людзям, якія робяць Берасце і Берасцейскую вобласць такімі прываблівымі, яркімі і ўнікальнымі.
Калі вы ведаеце падзеі/праекты/актывістаў са сферы НДА з Берасця ці Берасцейскай вобласці, якія заслугоўваюць увагі і слоў падзякі – запоўніце форму і намінуйце іх на ўдзел у прэміі. Дэдлайн – 23 чэрвеня.
Па ўсіх пытаннях можна пісаць на пошту: [email protected] ці ў ВК.
“Грамадскі пікнік” ладзіць АРР “Дзедзіч” сумесна з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацыі, CityDog.by, vitebsk4.me, часопісам Бінокль” і “Рэгіянальнай газетай”.