
У сувязі з правядзеннем адукацыйнага візіту для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дзяржаўных органаў Беларусі, грамадскае аб’яднанне “Беларускі Дом” у Варшаве аб’яўляе прыём заявак на ўдзел.
Калі: 23-26 чэрвеня 2019
Дзе: Беласток, Польшча
Мэта: пазнаёміць беларускіх удзельнікаў з досьведам польскай трансфармацыі ў розных галінах грамадскага, эканамічнага і культурнага жыцця, даць магчымасць наладжвання новых кантактаў і сувязяў для далейшай супрацы і развіцця беларуска-польскіх стасункаў. Удзел у праекце дасць удзельнікам магчымасць даведацца пра шлях трансфармацыі Польшчы, правядзенне рэформаў, еўрапейскую інтэграцыю. Удзельнікі таксама атрымаюць тэарэтычныя і практычныя веды ў галіне развіцця малога і сярэдняга бізнэсу ў Польшчы на прыкладзе Падляшскага ваяводства, пазнаёмяцца з жыццём беларускай меншасці на Падляшшы і досьведам памежнага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларуссю.
Патрабаванні да кандыдатаў:
• Мець досвед грамадскай, прадпрымальніцкай дзейнасці ці працы ў дзяржаўных органах у Беларусі
• Пунктуальнасць і удзел ва ўсіх сустрэчах згодна з праграмай падчас стажыроўкі
Фінансавыя ўмовы:
Арганізатар забяспечвае даезд, пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў, пераклад з польскай мовы на беларускую падчас стажыроўкі ў Беластоку, а таксама ажыцяўляе візавую падтрымку.
Падаць заяўку можна тут
Пытанні можна дасылаць па адрасе: [email protected]
Дэдлайн – 3 чэрвеня 2019 г. да 12:00
Усе кандыдаты атрымаюць інфармацыю аб выніках набору на адукацыйны візіт да 7 чэрвеня.