
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, працягвае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2019 год.
У межах адукацыйнай праграмы ўдзельнікі і удзельніцы знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама метадамі і сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Выкладчыкамі ды выкладчыцамі школы з’яўляюцца прадстаўнікі/цы вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты/кі ў галіне правоў чалавека і права.
Мэтавая група:
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі з Беларусі, зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека.
Узрост: ад 18 да 27 гадоў.
Група будзе сфармавана з 20-22 удзельнікаў і удзельніц на конкурснай аснове.
Месца правядзення:
Беларускі Дом правоў чалавека Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Тэрміны правядзення Летніх школ па правах чалавека:
Школа першага набору пройдзе з 10 па 18 ліпеня (прыём заявак скончыўся 10 чэрвеня).
Школа другога набору – 23 – 31 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 23 чэрвеня ўключна).
Падача заявак на ўдзел:
Для ўдзелу ў Школе неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму не пазней за вызначаны тэрмін (заяўкі, дасланыя пазней за ўказаныя даты, разглядацца не будуць).
Пажадана прадставіць таксама рэкамендацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадскай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт/прэтэндэнтка, з месца працы ці вучобы). Перавага будзе аддавацца тым, хто добра арыентуецца ў грамадскай праблематыцы, хоча атрымаць веды ў галіне правоў чалавека і жадае дзейнічаць на карысць іх абароны.
Удзельнікі і удзельніцы будуць выбраныя сярод заяўленых прэтэндэнтаў/прэтэндэнтак у выніку конкурсу, які правядзе спецыяльная кваліфікацыйная камісія. Пра вынікі конкурсу на працягу пяці дзён пасля завяршэння адбору будуць апавешчаныя ўсе заяўнікі.
Умовы:
Трэба абавязкова прысутнічаць на ўсіх занятках. Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка/удзельніцу ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.
Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары Школы бяруць на сябе расходы на аплату віз і страхавых полісаў, транспартных выдаткаў (кошт праезду да месца правядзення Школы і назад), пражывання і харчавання. Транспартныя выдаткі, звязаныя з афармленнем віз, кампенсаваныя не будуць.
Пры наяўнасці дадатковых пытанняў, звяртайцеся на адрас: [email protected]
Больш інфармацыі пра Школу можна знайсці тут.