
Праект «Навучальныя візіты ў Гдыні» з 2015 па 2021 год, у рамках якога маладыя людзі з Беларусі, Малдовы і Украіны могуць наведаць гэты горад у фармаце двухтыднёвай вучэбнай паездкі. Спонсарам праекта з’яўляецца горад Гдыня. Працоўная мова – руская. Падача заяўкі і ўдзел у навучальным візіце бясплатны. Бліжэйшыя навучальныя візіты адбудуцца: 29 верасня-12 кастрычніка, 10-23 лістапада. Заяўкі прымаюцца анлайн да 23:59 21 ліпеня 2019 года.
Навучальныя візіты – гэта выдатная магчымасць:
- пазнаёміцца з Польшчай (упершыню або бліжэй!);
- даведацца больш аб адміністрацыйнай і адукацыйнай сістэмах;
- паглядзець на ўрад, бізнес, СМІ з розных пунктаў гледжання;
- наведаць дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі;
- пазнаёміцца з вопытам практычнай дзейнасці ў польскіх установах;
- акунуцца ў польскую культуру і гісторыю;
- трохі навучыцца польскай мове праз зносіны!
Профіль удзельнікаў/ц навучальнага візіту:
- актыўныя грамадзяне Беларусі, Малдовы і Украіны
- свабодна валодаюць рускай мовай
- узрост: паўналетнія (18+).
Тэматыка і мэта праекта
Мэтай праекта з’яўляецца паказаць развіццё Польшчы з моманту падзення камунізму да ператварэння ў паўнавартасную еўрапейскую краіну. Усю гэтую інфармацыю ўдзельнікі/цы атрымліваюць падчас нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі і іншымі дзеячамі.
Праграма навучальнага візіту доўжыцца 12 дзён у групе з 12-15 чалавек, а сустрэчы праходзяць непасрэдна ў офісах арганізацый, якія запрашаюць да сябе, што дае магчымасць не толькі пагутарыць з работнікамі і задаць мноства цікавых пытанняў, але і ўбачыць на ўласныя вочы, чым яны займаюцца і як адбываецца іх дзейнасць.
З арганізатарамі можна звязацца па электроннай пошце: [email protected]