DzeЦікава & Ко

Прэмія “Грамадскі пікнік” прайшла ў Берасці ў мінулую суботу: спіс лаўрэатаў і фотарэпартаж

У мінулую суботу, 6 ліпеня, у дворыку АРР “Дзедзіч” прайшло ўручэнне прэміі “Грамадскі пікнік”, якая была арганізавана “Дзедзічам”, сумесна з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацыі, CityDog.by, vitebsk4.me, часопісам “Бінокль” і “Рэгіянальнай газетай”.

На працягу месяца арганізатары прэміі прымалі рэкамендацыі па намінаванню актывістаў/праектаў/ініцыятыў у 14 намінацыях. Удзел у намінаванні прыняла больш за 70 чалавек.

Спіс лаўрэатаў прэміі “Грамадскі пікнік”:

У намінацыі “Добры пачатак” падзяку атрымаў Дзяніс Піпко, удзельнік праграмы “Разам для кожнага”, за рэалізацыю ініцыятывы па аднаўленні парка “Вялікарыцкага” і аўтары праекта “Берасцейскі канструктывізм” за распрацоўку і выданне мапы канструктывісцкіх пабудоў у Берасці.

Падзяка ў намінацыі “Крэатыў” дасталася Алене Ражковай за распрацоўку турыстычнай мапы Берасця (пры падтрымцы Фонда развіцця Брэсцкай крэпасці).

У намінацыі “Партнёрства” падзяка была ўручана Брэсцкай абласной бібліятэцы імя Максіма Горкага і яе дырэктару Алене Стрыжэвіч за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Берасця.

Сетцы кафеен “Параграф” і яе дырэктару Дзмітрыю Чоўгану дасталася падзяка ў намінацыі “Сацыяльна адказны бізнэс” за дапамогу грамадскім арганізацыям і ініцыятывам Берасця.

У намінацыі “Тэхналогія” дыплом і падарункі дасталіся краўдфанд-кафэ “Грунтоўня” за распрацоўку і рэалізацыю гіда па страчанай архітэктурнай спадчыне Берасця “reBrest”.

Лепшым, па меркаванню галасавання, у намінацыі “На раёне”
стала аграсядзіба “Стулы” і яе гаспадары Аляксандр і Ларысае Быцко за захаванне народных традыцый і падтрымку нацыянальнай культуры.

Падзякі ў намінацыі “Прамоцыя” атрымалі адразу дзьве рэдакцыі СМІ: газеты “Брэсцкая газеты” і анлайн-часопісу “Бінокль”.

Культурная пляцоўка “Прастора “КХ” і яе дырэктар Аксане Гайко атрымалі падзяку ў намінацыі “Культурная падзея” за выніковы паказ студыі форум-тэатру «Вялiкдзень. Чайлдфры. Сукенка».

Алене Штык-Бажко атрымала падзяку ў намінацыі “Экалагічны праект” за рэалізацыю праекта “Тысяча дрэў да тысячагоддзя”.

У намінацыі “Адукацыйны праект” была адзначана НДА “YMCA Brest” за рэалізацыю адукацыйнага курса для падлеткаў “Y-teens club”. У гэтай жа намінацыі падзяку атрымаў і Берасцейскі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця за шматгадовую працу ў галіне развіцця і прамоцыі жаночага бізнэса і сацыяльнага прадпрымальніцтва.

У намінацыі “Сацыяльная ініцыятыва” падзякі дасталіся дабрачыннаму грамадскаму аб’яднанню “Сэрца – дзецям” за няспынную працу па сацыяльнай дапамозе хворым дзецям і Грамадскаму аб’яднанню дапамогі дзецям з асаблівасцямі развіцця і іх сем’ям “Асаблівае дзяцінства” за шматгадовую працу па дапамозе і рэабілітацыі дзяцей з псіхафізічнымі парушэннямі.

Лепшым праектам у сферы здаровага ладу жыцця стала Інфармацыйна-асветніцкай установе “За вела Брэст” за арганізацыю і правядзенне фестывалю “Без матора”.

Аўтарам праекта “Дыялекты” дасталася прэмія ў намінацыі “Медыяпраект”  за распрацоўку і стварэнне мапы дыялектаў.

У намінацыі “Праваабарончы праект” падзяку атрымала ініцыятыўная група “Стоп завод АКБ”, за адстойванне экалагічных правоў жыхароў Берасця. У гэтай жа намінацыі падзяку атрымала і Берасцейскае рэгіянальнае аддзяленне праваабарончай арганізацыі “Human Constanta” за арганізацыю і правядзенне “Фэста сяброўства”.

У намінацыія “Экалагічная падзея” дзякавалі Берасцейскаму абласному моладзеваму грамадскаму аб’яднанню “Час Зямлі” за каардынацыю ў правядзенні штогадовай экалагічнай акцыі “Гадзіна Зямлі”.

Пакінуць адказ