
18-21 жніўня адбудзецца адукацыйны візіт у Беластоку, арганізаваны Беларускім Домам у Варшаве і Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў. У межах візіту ўдзельнікі і ўдзельніцы пазнаёмяцца з практыкамі адвакацыі і публічных кампаній, працай студэнцкіх і моладзевых арганізацый і СМІ.
Арганізатары забяспечваюць, праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў у Беластоку, а таксама ажыцяўляюць візавую падтрымку.
Праграма візіта:
– Студэнцкае самакіраванне
– Адвакацыйныя кампаніі
– Праца мясцовых СМІ
– Грамадзянская актыўнасць сярод студэнтаў
– Прыклады лідэраў лакальнай супольнасці
– Мясцовыя студэнцкія арганізацыі
Апошні тэрмін падачы заявак для ўдзелу ў стажыроўцы заканчваецца 28 ліпеня 2019 г. ў 23.59.
Арганізатары звяжуцца толькі з адабранымі кандыдатамі.