Моладзь

Адкрыты прыём заявак на «Валанцёрскі фэст 2019»!

Скарыстайцеся магчымасцю знайсці валанцёраў і валанцёрак, распавесці пра сябе і пазнаёміцца з іншымі!

Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА»  запрашае арганізацыі, ініцыятывы, крэатыўныя пляцоўкі i ўсiх, каму патрэбна валанцёрская дапамога, стаць часткай «Валанцёрскага фэсту» 2019!

24 жніўня 2019 года «Валанцёрскі фэст» збярэ адкрытых, амбiцыйных i неабыякавых маладых людзей, гатовых дапамагчы вам рабіць карысныя справы.

Як гэта будзе адбывацца:

– арганізацыі / ініцыятывы / крэатыўныя пляцоўкі мусяць да 7 жніўня

запоўніць анлайн-форму і пазначыць, у якой менавіта валанцёрскай дапамозе маюць патрэбу;

– РАДА апрацоўвае дадзеныя і шукае валанцёраў і валанцёрак адмыслова для вас;

– у дзень фэсту мы сустракаемся, знаёмімся, размяркоўваемся па арганізацыях і

ініцыятывах у адпаведнасці з цікаўнасцямі;

– пачынаем валанцёрыць!

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што арганiзацыi i iнiцыятывы будуць абiрацца па наступных крытэрыях:

  • магчымасць для валантёраў і валанцёрак праявіць свае здольнасці (не толькі фізычная праца, але і творчая);
  • устойлiвасць працы з валанцёрамi і валанцёркамі ў арганiзацыi/iнiцыятыве;
  • магчымасць для ўдзельнікаў і ўдзельніц фэсту застацца ў валанцёрская камандзе арганізацыі/ініцыятывы далей.

Па ўсіх пытаннях лістуйце на [email protected].

Пакінуць адказ