Адукацыя

На летнік «Больш цела! 2019» запрашаюць удзельніц

16-18 жніўня запрашаюць на Летнік, прысвечаны твайму целу. Арганізатаркі абяцаюць атмасферу сестрынства, падтрымкі і  адчування, што ты бавіш свой час з карысцю. На Летніку будуць гутарыць пра бодзі-пазітыў, разлады харчовых паводзінаў, фемінізм і іншае.Калі ты дзяўчына 18-25 год і ты штосьці чула пра гэтыя праблемы, але ніколі не капала глыбей самаго паняцця, далучайся да нас на летніку! Кошт удзелу – 25 BYN.

Што будзе:

  • 3 дні адукацыя і рэлакс на прыродзе – што можа быць лепш?
  • Толькі дзяўчаты. Каб адчуваць сябе больш вольнай і не баяцца выказваць меркаванне
  • Веганскае харчаванне. Кінь сабе выклік!
  • 25 BYN кошт усяго кэмпа (уключана 3-хразовае харчаванне, трансфер, аплата месца). Калі ты ня маеш магчымасці аплаціць удзел цалкам, але вельмі жадаеш, напішы арганізатаркам.

Пакінуць адказ