Адукацыя

Акадэмія медыя мэнэджараў/к у Кіеве

Media Manager Academy – гэта праграма для галоўрэдаў і CEO камерцыйных медыя, якія хочуць развіваць свой медыябізнес (Украіна, Кіеў, 6 і 8 верасня, 11-13 кастрычніка, 15-17 лістапада, 19 снежня). Медыя павінны быць палітычна незалежнымі, прытрымлівацца журналісцкіх стандартаў. Фінансавыя ўмовы: для адабраных удзельнікаў/ц арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне. На фінальнай ступені праграмы ўдзельнікі/цы прадставяць ідэі сваіх пілотных праектаў і змогуць атрымаць да 14 000 даляраў на іх рэалізацыю. Дэдлайн: 2 і 15 жніўня 2019.

Фармат праграмы:

  • На працягу 4 месяцаў ўдзельнікі і ўдзельніцы пры падтрымцы вопытных ментараў будуць тэставаць і развіваць новыя мадэлі манетызацыі. Удзельнікі/цы прадставяць ідэі сваіх пілотных праектаў і змогуць атрымаць да 14 тысяч даляраў на іх рэалізацыю.
  • Удзельнікі/цы наведаюць тры навучальных модуля ў Кіеве. Дасведчаныя медыя-трэнеры і прафесіяналы правядуць трэнінгі па асновах бізнесу, інавацыях у медыя, спосабах трансфармацыі, а таксама кіраванні камандамі і самім сабой.
  • Праграма скончыцца пітчынгам праектаў. Удзельнікі/цы прадставяць праведзеную працу інвестарам з прыватнага і сацыяльнага сектара, а таксама завядуць знаёмствы, якія дапамогуць ім развівацца далей.

Профіль удзельнікаў і ўдзельніц:

  • Шукаюць удзельнікаў/ц, у якіх ёсць хаця б некалькі гадоў працы на галоўных выканаўчых пасадах у медыя. У некаторых выпадках арганізатары гатовыя зрабіць выключэнне для выканаўчых прадусараў або камерцыйных дырэктараў.
  • Кандыдаты/кі павінны мець план, як зрабіць свой праект менш залежным ад донараў альбо як павялічыць станоўчы эфект ад яго.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *