
Навучыся рабіць праекты і атрымай 300 рублёў на рэалізацыю! АРР “Дзедзіч” прымае заяўкі на ўдзел у безкаштоўнай Школе праектнага мэнэджара.
Навучэнцамі “Школы” могуць стаць:
✓ Студэнты 4-5 курсаў, якія з’яўляюцца валанцёрамі грамадскіх арганізацый Берасця і Берасцейскай вобласці
✓ Ініцыятыўныя людзі, якія жадаюць навучыцца распрацоўваць і рэалізоўваць уласныя праекты.
Усяго навучэнцамі школы стануць 20 чалавек і на працягу першага інтэнсіву (24-29 жніўня) навучацца:
✓ Правільна шукаць і фармуляваць праблему;
✓ Вызначаць зацікаўленыя бакі;
✓ Шукаць прыхільнікаў і партнёраў.
✓ Якасна пісаць праекты і шукаць на фінансаванне.
✓ Фармаваць каманду і планаваць дзейнасць.
✓ Працаваць з валанцёрамі і медыя, маніторыць і ацэньваць вынікі праекта.
Дэдлайн падачы заявак на ўдзел – 18 жніўня.
Першая сустрэча пройдзе ў Доме Еўрапейскіх сустрэч (вёска Залессе, Камянецкі р-н).
Пасля першай сустрэчы кожны ўдзельнік атрымае заданне, якое будзе заключацца ў напісанні і рэалізацыі міні-праекта. 10 самых цікавых праектаў атрымаюць падтрымку ў памеры 300 рублёў.
На працягу ўсяго этапа рэалізацыі праектаў (верасень-снежань) удзельнікі “Школы” змогуць кансультавацца з экспертамі па праектным мэнэджмэнце і спецыялістамі ў дызайне, SMM і г.д.
А што пасля заканчэння “Школы”?
Пасля завяршэння “Школы”, кожны з удзельнікаў зможа прыняць удзел у конкурсе на лепшы рэалізаваны праект і пазмагацца за каштоўны прыз. Узнагароджанне пераможцаў пройдзе ў святочнай абстаноўцы, з удзелам прадстаўнікоў НДА Берасця і Беларусі.
Калі твае вочы гараць энтузіязмам, а жаданне навучыцца праектнаму мэнэджмэнту б’е праз край – запаўняй заяўку.
Па ўсім пытанням, звязанымі з “Школай”, звяртацца да Дзяніса: 8029 8010147 (Viber, WhatsApp, Telegram).