Адукацыя

Бясплатны адукацыйны курс «Мабільная журналістыка: 6 крокаў да майстэрства лічбавага сторытэлінгу»

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і Установа “Цэнтр падрыхтоўкі медыяспецыялістаў Медыятрэнер” запрашаюць на бясплатны адукацыйны курс «Мабільная журналістыка: 6 крокаў да майстэрства лічбавага сторытэлінгу».

Як з адным тэлефонам у руках хутка і якасна стварыць унікальны кантэнт і зрабіць з яго віртуальную гісторыю?

Мабільная журналістыка — гэта камбінацыя навыкаў і прыладаў лічбавага сторытэлінгу, прыдатных для стварэння як навінаў, так і лонгрыдаў, а таксама расследаванняў. Яе перавагі ў высокай інтэрактыўнасці, даступнасці і магчымасці хуткага рэагавання.

Ты даведаешся пра:

– абсталяванне і прыкладанні, якія дазваляюць журналісту працаваць дзе заўгодна;

– асаблівасці працы з мабільнымі фотаздымкамі і пра тое, што не адным толькі ўбудаваным у смартфон прыкладаннем жыве мабільная фатаграфія;

– што яшчэ цікавага можна зрабіць з фота, каб яно пераўтварылася на вачах ці змяніла фармат у залежнасці ад мэтаў;

– асноўныя тэхнічныя прыёмы здымак відэа.

Ты навучышся:

– візуалізаваць уласныя думкі, думаць «карцінкай»;

– у палявых умовах здымаць, атрымліваць добрый гук і мантаваць відэа на мабільных прыладах (Аndroid і iOS);

– рабіць 360° фотаздымкі і прафесійныя стрымы;

– з дапамогай мультымедыйных прылад ствараць вокладкі, прэзентацыі, візітоўкі і шмат чаго іншага;

– візуалізаваць пасты для сацсетак без неабходнасці ўключаць кампутар.

Курс надзвычай практыкаарыентаваны і прадугледжвае самастойную працу па здымках розных фарматаў фота і відэа, а таксама кансультацыі трэнераў/трэнерак.

Вынікам супрацы стане падрыхтоўка кожным удзельнікам і ўдзельніцай сваёй гісторыі ў фармаце мабільнай журналістыкі.

Трэнеры курса: відэааператар тэлеканала “Белсат” Сяргей Кавалёў, медыятрэнер Алесь Залеўскі, медыятрэнер і намеснік галоўнага рэдактара сайта Mediakritika.by Антон Сурапін.

Да ўдзелу запрашаюцца: журналіст_кі, студэнт_кі факультэтаў журналістыкі, блогер_кі.

Апісанне курса

Курс распачнецца 14 верасня і завершыцца 27 кастрычніка 2019 г. У межах курса ў Мінску па суботах з 11.00 да 14.00 пройдуць 6 заняткаў. Лепшыя з удзельнікаў пасля заканчэння курса змогуць патрапіць на майстар-клас замежнага трэнера ў Вільню. Удзел у курсе бясплатны, колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Падаць заяўку на ўдзел можна да 10 верасня, 23:59. Усе адабраныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць запрашэнне на курс праз электронную пошту 12 верасня.

Пакінуць адказ