
7-8 верасня на базе АРР “Дзедзіч” будзе праводзіцца трэнінг Wen-Do па самаабароне і ассертыўнасці для жанчын і дзяўчынак.
На трэнінгу будзе магчымасць знайсці сваю ўпэўненасць, адчуць сваю фізічную сілу, навучыцца абараняць свае межы, прымаць рашэнні грунтуючыся на сваіх пачуццях, а не на меркаваннях іншых людзей, а таксама шмат іншых патрэбных звычку.
Асаблівасць гэтага трэнінгу ў тым, што тут будзе не толькі тэарэтычная частка – трэць часу нададзена фізічнай актыўнасці (у трэнінгу прымаюць удзел людзі з розным узроўнем фізічнай падрыхтоўкі, у рознай фізічнай форме, з рознымі асаблівасцямі (у тым ліку якія маюць інваліднасць)).
Удзел у трэнінгу бясплатны, але трэба рэгістрацыя.
Галоўная мэта Wen-do-узмацненне пачуцця ўласнай годнасці ў жанчын і паляпшэнне іх магчымасці абараняцца ад фізічнага, псіхалагічнага, сэксуальнага і эканамічнага гвалту.
Больш інфармацыі аб Wen-do па спасылцы. Кантактная асоба: 8033 382 77 14 – Святлана.