DzeЦікава & Ко

Драму “Капітан Фантастык” пакажуць у Берасці па-беларуску

Сёння, 5 верасня, праект “Кіно па-беларуску” зноў завітае ў дворык АРР “Дзедзіч”.

У офісе (або дворыку, калі дазволіць надвор’е) “Дзедзічa” (Маякоўскага 46/1) пройдзе кінапрагляд камедыйнай драмы “Капітан Фантастык” у перакладзе і агучцы Гаваруна. Пачатак у 19:30.

Пра фільм: Яны размаўляюць на некалькіх мовах, ведаюць квантавую фізіку і філасофію. Яны ўмеюць паляваць і карыстацца зброяй. Яны жывуць у лесе ў гармоніі з прыродай. Толькі збег абставін прымушае іх пакінуць родны дом і адправіцца ў вялікі горад. Што адбудзецца, калі яны сутыкнуцца з цывілізацыяй, калі на іх абрынецца першае каханне, свет гаджэтаў і сацыяльных сетак?

Узроставае абмежаванне: 16+

Уваход вольны, але як заўсёды прымаюцца дабрачынныя ахвяраванні ў памеры ад 1 рубля на далейшае развіццё праекта.
Падчас прагляду можна частавацца гарачай гарбатай, таму прысмакі вітаюцца!

Пакінуць адказ