Культура

Кліп Макса Каржа сабраў больш за 100 мільёнаў праглядаў на ютубе

Кліп Макса Каржа на песню «Малый повзрослел» сабраў больш за 100 мільёнаў праглядаў на YouTube. Ролік загрузілі на сайт два з паловай гады таму.

На сёння гэта другі музычны кліп выканаўцаў родам з Беларусі, які паглядзелі больш за 100 мільёнаў разоў. Раней гэтую адзнаку пераадолеў кліп «Бьет бит» гурта IOWA.

У адрозненне ад IOWA (гурт жыве і працуе ў Санкт-Пецярбургу), Макс Корж пазіцыянуе сябе як беларускі выканаўца і жыве ў Мінску.

nn.by

Пакінуць адказ