
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta запрашае ўсіх жадаючых паўдзельнічаць у двухдзённым семінары з вопытнымі трэнеркамі па тэме анімацыі для дзяцей, а таксама па тэме валанцёрства і спецыфіцы працы ў гэтым накірунку.
Семінар будзе праходзіць 28 і 29 верасня ў Брэсце ў Прасторы КХ (вуліца Халтурына 2/1) з 11.00 да 17.00.
Удзел бясплатны, але неабходна запоўніць анкету да 27 верасня.