Адукацыя

Абмен «Keep Going forward – Become entrepreneur» па сацыяльным прадпрымальніцтве (Грузія)

З 21 па 29 лістапада адбудзецца моладзевы абмен «Keep Going forward – Become entrepreneur» у Грузіі (м. Бакурыані). Арганізатары цалкам пакрываюць выдаткі на пражыванне, харчаванне, навучальныя матэрыялы і перасоўванні удзельнікаў і ўдзельніц у Грузіі. Выдаткі на дарогу ў Грузію і назад кампенсуюцца ў аб’ёме да 215 еўра. Унёсак за ўдзел складае 25 еўра. Запоўніць анлайн-анкету да 4 кастрычніка 2019.

Што можна даведацца:

  • што такое сацыяльнае прадпрымальніцтва?
  • як не апынуцца за бортам рынку працы?
  • моладзевая праца = стартап сацыяльна бізнесу праекта, гэта магчыма?
  • якія практыкі моладзевага прадпрымальніцтва паспяховыя і папулярныя ў краінах праекта?
  • якім шляхам вырашаецца праблема моладзевага беспрацоўя?

Каго шукаюць:

  • беларускую моладзь ад 18 да 30 гадоў;
  • з добрымі ведамі ангельскай мовы;
  • з досведам у прадпрымальніцтве або моладзевай працы (прыярытэт);
  • з перыферыйных рэгіёнаў (прыярытэт).

Пакінуць адказ