
У конкурсе на турыстычны брэнд горада Гродна перамагла дызайн-студыя з Брэста «Графіт», паведамляе тэлеканал «Гродна+». Дызайнеры ў сваім праекце абыгралі герб каралеўскага горада, на якім выяўлены алень святога Губерта. Праўда, журы папрасіла студыю крыху дапрацаваць слоган і сам лагатып.
Трэба адзначыць, што агулам на конкурс было даслана больш за 50 прапаноў.
Фота Grafit Studio