
Электрычны канцэрт гурта “Volski” ў межах туру “All inclusive” адбудзецца ў Брэсце 23 лістапада. Канцэрт прысвечаны знакавым датам у жыцці праектаў Лявона Вольскага – Мроя, NRM, Zet, Volski.
Гэтыя праекты трапілі ў свой час і нарадзілі хіты, якія спяваюцца дзесяцігоддзямі. Першы гурт музыкі – Мроя – выйшаў на вялікую сцэну 35 гадоў таму, падчас фестывалю ў Траецкім прадмесці, і на доўгія гады заняў месца лідара айчыннай рок-сцэны. 25 гадоў таму з’явіўся N.R.M. – найпапулярнейшы беларускі гурт мяжы тысячагоддзяў, які, нягледзячы на часта змрочныя тэксты, даваў надзею на лепшае некалькім пакаленням. 20 гадоў таму нарадзіўся, бадай, самы таямнічы гурт беларускай сцэны – ZET. У 2014 годзе выданнем жорсткага і бескампраміснага альбома Hramadaznaustva Лявон Вольскі прэзентуе свой новы праект VOLSKI. Сёлета праект адзначае сваё 5-годдзе.
У канцэрце прагучаць найлепшыя песні гэтых чатырох праектаў.
Квіткі ад 15 да 25 руб. на сайце і ў касах аператара Kvitki.by. Інфалінія: +375298797174.
23 лістапада, 19.00 / Бар Loft (Савецкая, 73).