
Жадаеце зрабіць сваю арганізацыю, ініцыятыву або праэкт бачнымі? А можа вы шукаеце партнэраў у Беларусі або за мяжой? Ці хочаце знайсці валантэраў? Тады гэты вэбінар дакладна для вас! 5 снежня, чацвер, а 16:00.
Працягласць вэбінара – 1 гадзіна, спасылку атрымаюць зарэгістраваныя удзельніцы і ўдзельнікі. Для таго, каб узяць удзел, вам не трэба мець спецыяльныя веды або досвед. Спатрэбіцца толькі доступ да інтэрнэта і ноўтбук (або камп’ютар/планшэт).
Падчас вэбінара Фаланстэр будзе вучыць дадаваць кропкі на інтэрактыўную Мапу заўтрашняга дня*, якую каманда Фаланстэра, ствараем на працягу некалькіх месяцаў для грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і актывістаў.
Што будзе на вэбінары (адказваюць арганізатары):
Распавядуць, чаму зрабілі мапу;
раскрыем, які патэнцыял ёсць у Мапы асабліва для рэгіянальных і невялікіх ініцыятыў;
пакажам, як мапаваць сваю ініцыятыву і шукаць патрэбную ініцыятыву ды працаваць з ключавымі словамі;
пагутарым пра магчымае развіццё функцыяналу Мапы;
адкажам на ўсе вашыя пытанні.
*Мапа заўтрашняга дня – гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны і кожная можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі. Таксама з дапамогай Мапы можна знайсці партнёраў ці арганізацыі, у якіх існуе магчымасць павалантэрыць. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці агульнымі намаганнямі.