Грамадства

MolaMola: зручны спосаб сабраць сродкі на свой праэкт

Праз фандрайзінгавую пляцоўку MolaMola зручна збіраць сродкі на свой праэкт. Стварыць кампанію па сбору сродкаў вельмі проста: аўтарызуйцеся на MolaMola з дапамогай любой сацыяльнай сеткі, укажыце неабходную суму, дадайце апісанне і яркую вокладку, прывяжыце банкаўскую картку. Як толькі кампанія пройдзе мадэрацыю (каля 15 хвілін) – вы можаце распаўсюджваць спасылку. 

Чым больш аўтары распавядаюць пра свой праэкт сябрам, супольнасці і СМІ – тым хутчэй збіраюць неабходную сумму. Так, напрыклад, было сабрана 3805 рублёў на інтэнсіў для настаўнікаў пра дыслексію. 1605 рублёў было сабрана на праэкт “Беларускамоўныя” – кнігу-дапаможнік па пераходзе на беларускую мову. І ужо 950 рублёў сабрана на адкрыццё ў Брэсце арт-прасторы “Калідор”

Збіраць сродкі на MolaMola можа любы чалавек, у якога ёсць картка беларускага банка. Людзі гатовыя падтрымліваць слушныя праекты грошамі, таму калі вы працуеце над нечым важным для супольнасці – публікуйце кампанію на MolaMola, распаўсюджвайце спасылку і атрымлівайце сродкі ад спонсараў. Даведацца больш пра тое, як сабраць грошы на MolaMola можна тут.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *