Адукацыя

Навучалая праграма для моладзі Local Pathway Fellowship

Local Pathway Fellowship – сетка, якая аб’ядноўвае 100 маладых лідэраў/к, спецыялістаў/к па гарадскому планаванні, прыхільнікаў/ц устойлівага развіцця, даследчыкаў/ц і наватараў/к для дыялогу, супрацоўніцтва, вырашэння праблем, звязаных з дасягненнем ўстойлівага развіцця. Працягласць – 10 месяцаў, на працягу якіх удзельнікі/цы будуць абменьвацца ведамі, ідэямі і працаваць над уцягваннем зацікаўленых бакоў у дыялог. Заяўкі прымаюцца анлайн да 15 снежня 2019.

Дэталі праграмы

накіроўваць і вывучаць працы па існуючых і будучым праектах;
даць аснову для ўзаемадзеяння з мясцовымі зацікаўленымі бакамі;
спрыяць узаемнаму навучанню і абмене гарадскімі рашэннямі.

Патрабаванні

  • 18 – 30 гадоў;
  • кандыдат/ка павінен знаходзіцца ў адным і тым жа горадзе на працягу ўсяго перыяду праграмы (студзень – лістапад 2020);
  • неабходна ведаць англійскую мову і мову горада, у якім пражывае кандыдат/ка;
  • неабходна разумець канцэпцыю ўстойлівага развіцця;
  • мінімум 1 год прафесійнага або акадэмічнага вопыту ў галіне практыкі развіцця, гарадскога планавання;
  • вопыт у галіне даследаванняў, практыкі развіцця, адвакацыі.

Пакінуць адказ