
Эксперты распавядуць пра фемінізм, гарадскі рух і пра розныя магчымасці распавесці вялікай аўдыторыі аб сваім праекце. Рэгістрацыя на ўдзел па спасылцы.
Алена АГАРЭЛЫШАВА – магістр сацыялогіі (спецыялізацыя “Гендарныя даследаванні”). Сфера навуковых інтарэсаў: гендэр, цялеснасьць, ЛГБТК. Кіраўніца канцэнтрацыі “Гендэрныя даследаванні” ў Еўрапейскім каледжы Liberal arts. Лекцыя: “Гісторыя фемінізму: беларускі след”.
Дзяніс ТРАЦЮК – менеджар адукацыйных і культурных праектаў. Аўтар сацыяльнага праекта па стварэнні арт-прасторы “Калідор”. Лекцыя “Двіж ў тваім горадзе: як рабіць праекты з(без) адміністрацыі горада, каманды і грашаў”. Ці рэальна зрабіць нейкі рух, калі табе 20 гадоў? Ці можна запартнэрыцца з адміністрацыяй універсітэта і наколькі лёгка знайсці бізнес-партнёра ў горадзе?
Яўген МІХАСЮК – маркетолаг, прадпрымальнік. Лекцыя: “Сацыяльныя сеткі, якія працуюць на вас”. Вы хочаце зрабіць вашу ініцыятыву прыкметнай? Сфармаваць ўстойлівае кам’юніці? Дасягнуць зменаў у сваім горадзе? Сацыяльныя сеткі могуць вырашыць большасць вашых задач, калі вы ведаеце адказ на тры пытанні: дзе, як і калі?
7 снежня, Пінск. Леніна, 26 з 15: 00. Зала над кафэ Food Union (праход праз більярд).