
У «Эдэльвейс» ўвайшло 11 трэкаў. Звядзеннем і майстарынгам альбома займаўся Віталь Цялезін, а запiс альбома праходзіў на яго кіеўскай студыі «211».
На загалоўны трэк «Эдэльвейс» было знята відэа, прэм’ера якога адбылася зусім нядаўна. Аўтарам кліпа стала беларускі рэжысёр Караліна Палякова.
Мяркуецца, што ўпершыню Міхалок прадставіць Drezden у канцэртным фармаце 23 лютага 2020 г. на сцэне мінскага Falcon Club.