Грамадства

Мультфільм “Праўдзівая гісторыя Чырвонай Шапачкі” на ангельскай мове пакажуць у Берасці

Вы думаеце, што ведаеце гэтую гісторыю на памяць. Але што калі Чырвоная Шапачка зусім не тая, кім здаецца? Разабрацца ў таямнічай справе можна будзе у нядзелю, 15 снежня, у 15.00 у #InfoUSA Brest. Кінапаказ пройдзе ў аддзел літаратуры на замежных мовах Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М.Горкага.

За дэтэктыўнае расследаванне прымаецца інспектар Жаба. У яго шмат пытанняў: чаму Бабуля пасялілася так далёка, хто адправіў Капялюшык праз глухі лес, чым на самай справе зарабляе Воўк?

Прагляд адбываецца на англійскай мове з падвоеннымі субтытрамі. Уваход вольны для чытачоў Бібліятэкі.

Пакінуць адказ