
Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Лідары пераўтварэнняў», Фонд «Барусія» адкрывае набор матываваных, актыўных маладых людзей з Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны на ўдзел у Праграме Study Tours to Poland (STP).
STP – гэта паўтара тыдня інтэнсіўнай пазнавальнай праграмы ў міжнароднай групе аднадумцаў, падчас якой удзельнікам прадастаўляецца магчымасць атрымаць новыя веды і ўменні, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, наведаць развіваючыя мерапрыемствы. STP гэта не толькі атрыманне новага вопыту, але і перадача ўласнага. На адпачынак не застаецца шмат часу, але правядзенне агульнага вольнага часу з іншымі ўдзельнікамі візіту, арганізатарамі і валанцёрамі дае магчымасць пазнаёміцца бліжэй з аднагодкамі з суседніх краін і атрымаць новых сяброў.
Для ўдзелу ў STP кандыдаты праходзяць адбор на конкурснай аснове.
ХТО МОЖА СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ STP
У Праграме Study Tours to Poland могуць прыняць удзел студэнты вышэйшых навучальных устаноў, якія аб’ядноўваюць паспяховае навучанне з пазанавучальнай дзейнасцю сваіх ВНУ (напрыклад, у студэнцкім самакіраванні) або якія праяўляюць актыўнасць у дзейнасці грамадскіх/моладзевых арганізацый, валанцёрскіх рухаў і г.д.
Кандыдаты павінны адпавядаць некалькім фармальным крытэрыям адначасова:
- З’яўляцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Расіі, Украіны
- Мець ад 18 да 21 гадоў (народжаныя ў перыяд з 1 ліпеня 1998 да 31 снежня 2001 года, грамадзяне Малдовы з 1 студзеня 1998 да 31 снежня 2001 года)
- Навучацца ў ВНУ Беларусі, Малдовы, Украіны і Расіі (у Варонежскай, Калінінградскай, Ленінградскай, Маскоўскай, Наўгародскай абласцях, а таксама ў гарадах Масква і Санкт-Пецярбург)
- Мець дзейсны замежны пашпарт (тэрмін дзеяння пашпарта павінен заканчвацца не раней як 30 верасня 2020 года)
- Не быць раней удзельнікамі Праграмы Study Tours to Poland
ПАДАЧА ЗАЯЎКІ НА ЎДЗЕЛ У STP
Працэдура падачы заяўкі БЯСПЛАТНАЯ!
ПРЫЁМ І РАЗГЛЯД ЗАЯВАК
Заяўкі ад кандыдатаў прымаюцца да 6 студзеня 2020 г. уключна (да 23:59 па польскім часе)
Інфармацыю аб выніках конкурсу кожны з кандыдатаў атрымае індывідуальна да 15 лютага 2020 г. на пададзены ў заяўцы e-mail
ТЭРМІН РЭАЛІЗАЦЫІ ВІЗІТАЎ
Візіты ладзяцца ў красавіку і маю 2020 г. (канкрэтныя даты ўдзелу будуць пададзеныя прынятым удзельнікам індывідуальна).
Працягласць візіту да 12 дзён
ВЫДАТКІ ПА ЎДЗЕЛУ Ў ПРАГРАМЕ
У час візіта ўдзельніку забяспечваецца:
- пражыванне ў хостэлах (у агульных пакоях) у месцы праграмы знаходжання
- трохразовае харчаванне (сняданак, абед, вячэра)
- частковае пакрыццё выдаткаў на праезд (з месца навучання да месца рэалізацыі праграмы і вяртанне да месца навучання)
- дапамога ў атрыманні бясплатнай візы на тэрмін удзелу ў STP
Выдаткі па пражыванні і харчаванні
Арганізатар бярэ на сябе ўсе выдаткі па пражыванні і трохразовае харчаванне на тэрыторыі Польшчы падчас візіту.
Выдаткі па рэалізацыі праграмы
Арганізатар бярэ на сябе выдаткі па падрыхтоўцы і рэалізацыі праграмы візіту ў Польшчы
Візавыя і іншыя выдаткі
- Арганізатар высылае кожнаму ўдзельніку індывідуальна запрашэнне, на падставе якога ён мае права атрымання ў польскіх дыпламатычных прадстаўніцтвах бясплатнай візы на час удзелу ў STP.
- Арганізатар не пакрывае дадатковых выдаткаў, звязаных з атрыманнем візы, напрыклад, з паездкай у консульства.
- Расходы па медыцынскім страхаванні для візіту ў рамках STP, незалежна ад наяўнасці візы, удзельнікі пакрываюць самастойна. Наяўнасць медыцынскай страхоўкі, якая забяспечвае сродкі на лячэнне і знаходжанне ў бальніцы, абавязкова.
Выдаткі на праезд
- удзельнікам Праграмы Study Tours to Poland часткова кампенсуюцца выдаткі на праезд у міжнародных зносінах у Польшчу і назад (уключаючы пераезд па краіне навучання) у форме фіксаванай стаўкі. Памер фіксаванай стаўкі налiчваецца ў залежнасці ад краіны і месца навучання
- кожны ўдзельнік атрымлівае вышэйзгаданую кампенсацыю ад арганізатара візіту пасля прыезду ў горад праходжання візіту на падставе арыгіналаў білетаў.
- у выпадку расходаў, панесеных на праезд у Польшчу і назад, ніжэй фіксаванай стаўкі, удзельнік атрымлівае вяртанне сродкаў, згодна з цаной білетаў.
- выдаткі на праезд да месца праходжання візіту па тэрыторыі Польшчы і з месца праходжання візіту вяртаюцца ўдзельнікам пасля прыезду ў Польшчу або, па меры магчымасці, арганізатар візіту загадзя набывае і высылае кожнаму ўдзельніку білеты on-line. Сродкі перамяшчэння на тэрыторыі Польшчы (цягнік, аўтобус, маршрутка) вызначаюцца арганізатарам візіту.
- удзельнікі прыязджаюць на месца праходжання візіту ў дзень, які вызначае арганізатар дадзенага візіту, маршрут праезду кожнага ўдзельніка кансультуецца непасрэдна з яго арганізатарам. Расходы на праезд па маршруце, які не кансультаваўся з арганізатарам візіту і не быў ім ухвалены – кампенсавацца не будуць.
- білеты на ўнутраны транспарт у краіне навучання ўдзельнік павінен прывезці з сабой да пачатку візіту. Пры адсутнасці білетаў кампенсацыя выдаткаў на праезд будзе немагчымая.
Фіксаваныя стаўкі кампенсацыі выдаткаў на праезд (кошт праезду ў адзін бок):
для ўдзельнікаў з БЕЛАРУСІ
I зона: да 60 злотых – Брэсцкая вобласць, Гродзенская вобласць
II зона: да 100 злотых – горад Мінск і Мінская вобласць
ІІІ зона: да 120 злотых – Віцебская вобласць, Гомельская вобласць, Магілёўская вобласць
ЗАПАЎНЕННЕ ЗАЯЎКІ
1. Для запаўнення заяўкі неабходна падрыхтаваць адсканаваныя ці сфатаграфаваныя дадаткі ў файлах фармату pdf, tif або jpg, памер кожнага з якіх не павінен перавышаць 500 КВ:
- пашпарт – старонка з асабістымі дадзенымі і фота
- заліковая кніжка – старонкі з адзнакамі за апошнія 2 скончаных семестры (для першакурснікаў старонкі з адзнакамі атэстата аб сярэдняй адукацыі)
- рэкамендацыйны ліст, згодна з інструкцыяй, напісаны кіраўніком грамадскай арганізацыі, прадстаўніком студэнцкага савета, лідарам валанцёрскага руху, і г.д., з якой супрацоўнічае кандыдат. Ліст павінен быць падпісаны ўласнаручна асобай, якая рэкамендуе, з указаннем яе кантактных дадзеных
Увага! Адсканаваныя файлы неабходна назваць у адпаведнасці з іх зместам і з указаннем прозвiшча кандыдата так, каб было зразумела, які дакумент знаходзіцца ўнутры і каму ён належыць. Назву файлаў неабходна запісваць лацінскімі літарамі, наступным чынам: pashpart_stankevich, acenki_stankevich, rekamendacyja_stankevich. Просьба не ўстаўляць у назву файлаў ніякіх іншых графічных знакаў: двукоссяў, кропак, косак, дужак, слэшаў і г.д.!!!
2. У кандыдата ёсць магчымасць стварэння чарнавога варыянту заяўкі. Пры жаданні адрэдагаваць заяўку можна вярнуцца да апошняга захованнага варыянту, выкарыстоўваючы персанальны код (паданы ў канцы анкеты).
3. Перад адпраўленнем заяўкі неабходна пераканацца ў правільнасці напісання ў анкеце адраса электроннай пошты. Гэта важна, паколькі пацверджанне аб рэгістрацыі прыходзіць аўтаматычна на пададзены ў анкеце e-mail.