
Яндэкс запісаў для свайго галасавога памочніка Алісы казкі на беларускай мове. Казкі чыталі вядомыя беларускія выканаўцы.
Так, Лявон Вольскі запісаў казку «Баран бок абадран”, Руся прачытала “Сляпы, глухі і бязногі”, гурт NaviBand дуэтам выканалі казку “Піліпка-сынок”.
Музыкі самі выбралі казкі, якія ім бліжэй, і прачыталі так, як чыталі б уласным дзецям.
Паслухаць казкі на беларускай можна ў разумных калонках Яндэкс-станцыі і станцыі міні, а таксама ў дадатку Яндэкс для iOS і Android, у браўзэры, навігатары і іншых прыладах і прыкладаннях Яндэкса, дзе ёсць Аліса.