
У Беларусі дзейнічае шмат арганізацый і ініцыятываў, якія займаюцца інклюзіяй* ці ўжываюць у сваёй дзейнасці інклюзіўныя практыкі** – мы ўпэўніліся ў гэтым на форуме «ALL Inclusive» («Усе ўключаны»).
Аднак не пра ўсе інклюзіўныя практыкі ведае шырокае кола людзей, і часам іх ствараюць наноў замест таго, каб звярнуцца да дасведчаных людей. Хтосьці робіць амаль аднолькавыя праекты паралельна – мы наогул мала камунікуем адно з адным пра наш досвед уключэння ў сваю дзейнасць розных груп.
Часам некаторыя ўспрымаюць інклюзію як нешта даволі дарагое і даступнае толькі пры наяўнасці вялікіх бюджэтаў. І хочацца паказаць, што гэта ня так.
Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» вырашыла сабраць у адным месцы самыя розныя інклюзіўныя практыкі, каб яны сталі больш бачнымі і даступнымі для шырокага кола арганізацый і ініцыятыў, каб любы чалавек змог знайсці нешта, што можна пераняць.
Хочацца паказаць, што інклюзія – гэта яшчэ і пра разнастайнасць, таму ў 2020 годзе на сайце Жывой бібліятэкі з’явіцца база інклюзіўных практык з усёй Беларусі, якой змогуць карыстацца ўсе жадаючыя.
Калі вы жадаеце, каб ваша практыка патрапіла ў базу, трэба запоўніць анлайн форму. Праз пэўны час з вамі звяжуцца, каб удакладніць інфармацыю ці даць спасылку на практыку ў базе на сайце. Найбольш цікавыя і карысныя практыкі таксама маюць шанец з’явіца ў 2020 годзе на сайце гарадскога анлайн-часопісу CityDog.by.
Усе пытанні, каментары, прапановы па супрацоўніцтву дасылайце на пошту [email protected] з пазнакай «База».
*ІНКЛЮЗІЯ – гэта працэс уключэння самых розных уразлівых груп у жыццё грамадства.
**ІНКЛЮЗІЎНАЯ ПРАКТЫКА – канкрэтная дзейнасць, якая спрыяе ўключэнню уразлівых груп у жыццё грамадства.
* * *
Ініцыятарамі стварэння базы з’яўляецца Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» пры падтрымцы Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый і гарадскога анлайн-часопісу CityDog.by.