
Праграма малых грантаў амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2020 год для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый.
Мэта праграмы – падтрымка развіцця грамадзянскай супольнасці.
У гэтым годзе будзе абвешчана два конкурсы праграмы. Прапаноўваем вашай увазе першы конкурс.
Праграма зацікаўлена ў праектах, якія спрыяюць:
- Ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў
- Сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў
- Развіццю прадпрымальніцтва
- Развіццю турызму
- Паляпшэнню інфармаванасці ў пытаннях навакольнага асяроддзя і вырашэнню экалагічных праблем
Заяўкі прымаюцца ад зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацый.
Заяўкі, якія прадугледжваюць найбольшую колькасць карыстальнікаў, спрыяюць супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі, сфакусаваны на ажыццяўленне дзейнасці ў рэгіёнах, а таксама прадугледжваюць унёсак з іншых крыніцаў, будуць мець сур’ёзную перавагу.
Прыярытэты
– Праграма малых грантаў фінансуе толькі тыя заяўкі, якія змяшчаюць дакладны, добра распрацаваны план дзейнасці па праекту і маюць выразнае апісанне таго, як мэты праекта будуць дасягнутыя і якім чынам яны адпавядаюць прыярытэтам і тэмам праграмы.
– Перавага аддаецца цэласным праектам, а не асобным відам дзейнасці, як разавыя канферэнцыі, публікацыі ці круглыя сталы. Цэласны праект спалучае некалькі паслядоўных лагічна звязаных мерапрыемстваў (відаў дзейнасці), скіраваных на выкананне адмысловых задач у канкрэтныя тэрміны, засяроджаных на мэтавай аўдыторыі і сфакусаваных на дасягненні канкрэтных і вымяральных рэзультатаў на карысць мясцовай супольнасці. Тэрмін праекта павінен адпавядаць праектнай дзейнасці, але не перавышаць дванаццаці месяцаў. Для напісання праекта выкарыстоўваецца стандартная форма заяўкі, якую можна спампаваць на сайце амбасады. Заяўка павінна быць сціплай па памерах (да 6 друкаваных старонак у фармаце Times New Roman, памер літар 12).
Пакет дакументаў абавязкова павінен змяшчаць наступныя часткі:
- Падпісаная SF424 форма галоўнай старонкі заяўкі (pdf)
- Праектная заяўка (doc фармат)
- Рэзюмэ асноўных удзельнікаў праекту
- Пасведчанне аб рэгістрацыі арганізацыі
Заяўкі ацэньваюцца паводле наступных крытэрыяў:
- Патэнцыял для ўкладу ў развіццё прыярытэтных сфер
- Выканальнасць і фінансавая трываласць праекта, падцверджаная планам маніторынгу і ацэнкі
- Канкрэтныя і вымерныя вынікі на на карысць мясцовай супольнасці
- Крэатыўны падыход да працы з мэтавымі аўдыторыямі
- Мінулы досвед паспяховай арганізацыі і выканання запланаванай дзейнасці
Агульныя прынцыпы
- Праектная дзейнасць у рамках грантаў павінна адпавядаць беларускаму заканадаўству
- Гранты не могуць выкарыстоўвацца для вядзення партыйнай ці палітычнай дзейнасці
- Звычайна гранты выдаюцца аднаразова. Адзін і той жа праект не можа быць падтрыманы паўторна
- Адміністратыўныя выдаткі мусяць быць звязаныя з канкрэтнай дзейнасцю ў межах гранта, а не з агульнымі бягучымі выдаткамі
- Cродкі праграмы не павінны выкарыстоўвацца для аплаты замежных паездак
- Заяўкі мусяць падавацца на англійскай і беларускай (ці рускай) мове
Заяўкі, якія не адпавядаюць крытэрыям праграмы ці парушаюць тэрміны падачы, разглядацца не будуць!
Формы заявак
Instructions for application SF-424
Найбольш частыя пытанні
Хто можа падаваць заяўкі?
Беларускія зарэгістраваныя недзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі. Заяўкі ад дзяржаўных, міжнародных, палітычных, партыйных цi рэлiгiйных арганізацый разглядацца не будуць.
Як падаць заяўку?
Заяўкі на ўдзел прымаюцца па электроннай поште [email protected] або па адрасе Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасада ЗША, 220030 Мінск, вуліца Мяснікова 70. Калі ласка, удакладняйце цi ваша заяўка зарэгiстравана па тэлефоне (017) 211-05-67.
Якi максiмальны бюджэт заяўкi?
Максімальны бюджет заяўкі $25,000.
Які апошні тэрмін падачы заявак?
02 лютага 2020 г, (23:59).
Як доўга працягваецца працэс разгляду?
Працяг разгляду можа быць розным, але ў сярэднім займае каля 3 месяцаў.
Што рабіць, калі ўзнікаюць пытанні падчас падрыхтоўкі заяўкі?
Звяжыцеся з офісам Амбасады па электроннай поште [email protected] ці па телефоне: (017) 211 0567. Супрацоўнікі адкажуць на канкрэтныя пытанні.
У якой валюце мусіць складацца бюджэт?
Бюджэт мусіць складацца ў доларах ЗША і змяшчаць падрабязнае апісанне выдаткаў.
Які максімальны тэрмін гранту?
Адзін год. Выкананне праекта пачынаецца з даты рэгістрацыі гранта ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці.
Кантактная інфармацыя:
Адрас: Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры
Амбасада ЗША, Мінск, вуліца Мяснікова 70, 220030
Тэлефон: (017) 210-12-83; (017) 211-05-67
Электронная пошта: [email protected]
Вэб-старонка: https://by.usembassy.gov