Адукацыя

Паблік-ток з псіхолагам “Выгаранне ў актывізме. Псіхалагічныя аспекты і фактары” пройдзе ў Берасці 18 студзеня

Часам штосьці ствараеш, арганізоўваеш, укладаеш у гэта шмат часу і высілкаў, затым прадстаўляеш сваю ідэю ці ініцыятыву людзям – і атрымліваеш нечаканую крытыку ці нават цкаванне, хоць хацеў зрабіць як лепш. Пасля такога апускаюцца рукі, і ўжо думаеш – ці варта штосьці рабіць увогуле.

Знаёмая сітуацыя? Як з ёй правільна абыходзіцца – каб падтрымаць сябе, не падаць духам? Рэгіструйся і прыходзь на паблік-ток.

Спецыялісты-псіхолагі ў  такіх выпадках кажуць пра ўсвядомленнасць. Што такое ўсвядомленнасць у актывізме? Гэта заўжды ўлік кантэксту і асабістых магчымасцяў, рэсурсаў у сваёй дзейнасці.

Якія ўстаноўкі актывістаў вядуць да эмацыйнага выгарання? Што з намі адбываецца, калі мы сутыкаемся з завышанымі чаканнямі, крытыкай, сацыяльным ціскам, і як з гэтым спраўляцца? Ці варта вызначаць межы сваёй актыўнасці? Навошта ўменне прымаць дапамогу ад іншых людзей? Якія ёсць спосабы вяртання ў рэсурсавы стан?

Усе гэтыя важныя пытанні будзем абмяркоўваць з Марынай Качановіч – псіхолагам, гештальт-тэрапеўтам, магістрам псіхалогіі, якая вядзе прыватную практыку і працуе з супрацоўнікамі і валанцёрамі грамадскіх арганізацый.

Фармат паблік-току дае магчымасць усім прысутным весці дыялог з госцяй сустрэчы і задаваць ёй любыя пытанні. Прыходзьце паразмаўляць і атрымаць парады спецыяліста, каб штосьці перайначыць у сабе і дзейнічаць больш эфектыўна.

Тэма сустрэчы актуальная для грамадзянскіх актывістаў, супрацоўнікаў і валанцёраў грамадскіх арганізацый, публічных асобаў і спецыялістаў дапамагаючых прафесій. Будзем рады ўсім.

Калі ласка, рэгіструйцеся на сустрэчу па спасылцы.

Рэгістрацыя дазваляе арганізатарам стварыць аптымальныя ўмовы для правядзення сустрэчы, а наведнікам дае магчымасць пісьмова задаць пытанне псіхолагу.

Дзе: Пляцоўка “Дзедзіча” (г. Брэст, вул. Маякоўскага, 46/1)
Калі: 18 студзеня, 14:00
Умовы ўдзелу: уваход па рэгістрацыі.
Мова мерапрыемства: беларуская, руская

Арганізатары: АРР “Дзедзіч”, Арт-прастора “Калідор” у межах ініцыятывы #Салідарныя.

Пакінуць адказ