Культура

Абвясцілі намінантаў на “Оскар”: “Джокер”, Аднойчы… ў Галівудзе” і “Паразіты”

Амерыканская кінаакадэмія прадставіла намінантаў на галоўную кінапрэмію года. Галоўная кінападзея года адбудзецца ў ноч з 9 на 10 лютага ў тэатры Долбі ў Лос-Анджэлесе. Лідарам па колькасці намінацый стала драма Тода Філіпса Джокер — яна прэтэндуе на 11 «оскараў».

Спіс намінантаў на Оскар 2020

Найлепшы фільм: “Ford супраць Ferrari”, “Ірландзец”, “Трусік Джо Джо”, “Джокер”, “Маленькія жанчыны”, “Шлюбная гісторыя”, “1917”, “Аднойчы… ў Галівудзе”, “Паразіты”.

Найлепшы рэжысёр: Марцін Скарсэзэ (Ірландзец), Тод Філіпс (Джокер), Сэм Мэндэс (1917), Квенцін Таранціна (Аднойчы… ў Галівудзе), Пон Джун Хо (Паразіты).

Найлепшая мужчынская роля: Антоніа Бандэрас (Боль і слава), Леанарда Ды Капрыа (Аднойчы… у Галівудзе), Адам Драйвер (Шлюбная гісторыя), Хаакін Феніск (Джокер), Джонатан Прайс (Два Папы).

Найлепшая мужчынская роля другога плана: Том Хэнкс (Выдатны дзень па суседстве), Энтані Хопкінс (Два Папы), Аль Пачына (Ірландзец), Джо Пешы (Ірландзец), Брэд Піт (Аднойчы… ў Галівудзе).

Найлепшая жаночая роля: Сінція Эрыва (Гарыет), Скарлет Ёхансан (Шлюбная гісторыя), Сірша Ронан (Маленькія Жанчыны), Шарліз Тэрон (Скандал), Рэнэ Зельвегер (Джудзі).

Найлепшая жаночая роля другога плана: Кэці Бэйтс (Справа Рычарда Джуэлла), Лора Дзёрн (Шлюбная гісторыя), Скарлет Ёхансан (Трусік Джо Джо), Флорэнс П’ю (Маленькія жанчыны), Марго Робі (Скандал).

Найлепшы арыгінальны сцэнар: Дастаць нажы, Раян Джонсан; Шлюбная гісторыя, Ноа Баўмбах; 1917, Сэм Мэндэс і Крысці Уільсан-Кайрнс; Аднойчы… ў Галівудзе, Квенцін Таранціна; Паразіты, Понг Джун Хо.

Найлепшы адаптаваны сцэнар: Ірландзец, Трусік Джо Джо, Джокер, Маленькія жанчыны, Два Папы.

Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм: “Як прыручыць дракона: Утоены свет”, “Я страціла сваё цела”, “Гісторыя цацак 4”, “Клаўс”, “Страчанае звяно”.

Найлепшая музыка да фільма: “Джокер”, “Маленькія жанчыны”, “Шлюбная гісторыя”, “1917”, “Зорныя вайны: Скайуокер. Узыход”.

Найлепшы саўндтрэк: I can not let you throw yourself away (Гісторыя цацак 4), (I’m gonna) love me againe (Рокетмен), I’m standing with you (Прарыў), In to the unknown (Халоднае сэрца 2), Stand Up (Гарыет).

Найлепшы мантаж: “Ford супраць Ferrari”, “Ірландзец”, “Трусік Джо Джо”, “Джокер”, “Паразіты”.

Найлепшы дызайн касцюмаў: “Ірландзец”, “Трусік Джо Джо”, “Джокер”, “Маленькія жанчыны”, “Аднойчы… ў Галівудзе”.

Найлепшы фільм на замежнай мове: “Цела Хрыста” (Польшча), “Краіна мёду” (Паўночная Македонія), “Адрынутыя” (Францыя), “Боль і слава” (Іспанія), “Паразіты” (Паўднёвая Карэя).

Найлепшыя візуальныя эфекты: “Мсціўцы: Фінал”, “Ірландзец”, “Кароль Леў”, “1917”, “Зорныя вайны: Скайуокер. Узыход”.

Найлепшая аператарская праца: “Ірландзец”, “Джокер”, “Маяк”, “1917”, “Аднойчы… ў Галівудзе”.

Найлепшая работа мастака-пастаноўшчыка: “Ірландзец”, “Трусік Джо Джо”, “1917”, “Аднойчы… ў Галівудзе”, “Паразіты”.

Найлепшы кароткаметражны анімацыйны фільм: “Дачка”, “Hair Love”, “Kitbull”, “Memorable”, “Сястра”.

Найлепшы кароткаметражны гульнявы ​​фільм: “Братэрства”, “Футбольны клуб NEFTA”, “Суседскае акно”, “Saria”, “Сястра”.

Найлепшы дакументальны фільм: “Амерыканская фабрыка”, “Пячора”, “Грань дэмакратыі”, “Для Самы”, “Краіна мёду”.

Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм: “In the Absence”, “Learning a skateboard in the Warzone”, “Life overtakes me”, “St. Louis Superman”, “Walk Run Cha-Cha”.

Найлепшы грым і прычоскі: “Скандал”, “Джокер”, “Джудзі”, “Малефісента: Уладарка цемры”, “1917”.

Найлепшы мантаж гуку: “Ford супраць Ferrari”, “Джокер”, “1917”, “Аднойчы… ў Галівудзе”, “Зорныя вайны: Скайуокер. Узыход”.

Найлепшае звядзенне гуку: “Аднойчы… ў Галівудзе”, “Да зорак”, “Ford супраць Ferrari”, “Джокер”, “1917”.

nn.by

Пакінуць адказ