Грамадства

Эка- і веластажыроўкі для жыхароў Берасцейскай вобласці. Можна паехаць у краіны Еўрапейскага Саюза

Калі табе больш за 18 гадоў, пастаянна пражываеш у Брэсцкай вобласці, ёсць вялікае жаданне атрымаць новыя веды і вопыт, падзяляць экалагічныя і веласіпедныя каштоўнасці – пададавай заяўку на кароткатэрміновыя стажыроўкі (да 3 дзён). Стажыроўкі будуць праходзіць з красавіка па ліпень 2020 года.

Што будзе ў рамках стажыроўкі

Удзельнікі сумесна з грамадскімі арганізацыямі ЗА ВЕЛА-БРЭСТ! і Время Земли будуць планаваць, дапамагаць у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў (экалагічныя і веласіпедныя святы, фестывалі, форумы, паездкі па абмене вопытам у Беларусі і ў краіны Еўрапейскага Саюза).

Плюсы для ўдзельнікаў стажыровак

– знаёмства з новымі людзьмі, грамадскімі арганізацыямі;
– магчымасць пабываць у новых гарадах і краінах;
– атрыманне вопыту па правядзенні мерапрыемстваў;
– магчымасць атрымання экспертнай і тэхнічнай падтрымкі па правядзенні ўласных мерапрыемстваў.

Больш інфармацыі пра праграму стажыровак шукайце на сайце ecoclaster.org.

Пакінуць адказ