
Як зрабіць Беларусь лепшай за адно дзесяцігоддзе? “Цэнтр новых ідэй” абвяшчае конкурс эсэ сярод беларускай моладзі!
Абярыце адну ідэю, якая, на вашу думку, дапаможа Беларусі стаць краінай-лідарам Усходняй Еўропы у 2030-ым годзе і апішыце яе ў фармаце эсэ. Да ўдзелу запрашаюць маладых людзей ад 18 да 25 год. Памер эсэ – да 500 словаў. Працы прымаюць да 15 сакавіка на электронную скрыню ideaby.org@gmail.com.
Траіх пераможцаў конкурсу узнагародзяць падчас Belarus Future Unconference 2020, а для дзясяткі лепшых зладзяць аднадзённы воркшоп па рэформах, патрэбных Беларусі ды публічных выступах.
Падрабязней пра ўмовы конкурсу і ўзнагароды для пераможцаў чытайце на сайце ideaby.org.