DzeЦікава & Ко

Конкурс мемасікаў на беларускай мове. Дэдлайн – 21 лютага!

Даўно хочаш праявіць крэатыў? Ёсць ідэі для мемаў, але няма стымула іх рэалізаваць? Cпецыяльна для цябе і такаіх як ты “Дзедзіч” аб’яўляе конкурс мемасікаў да дня роднай мовы!

Ствары свой аўтарскі мем на беларускай мове і змагайся за прыз: друк твайго мема на цішотцы.

Правілы конкурсу

  • Да 21 лютага стварыць свой арыгінальны мем на беларускай мове (у якасці выявы можна выкарыстоўваць вядомыя мемы, але ідэя павінна быць арыгінальная, не пераклад з іншай мовы);
  • Апублікаваць яго на сваёй старонцы ў ВК ці Інстаграме з хэштэгам #беларускімем і адзначыць @dzedzich_berascie / або ты можаш даслаць нам мем у фармаце JPG (дакументам) на пошту dzedzich.video@gmail.com ці ў ВК/FB.

24 лютага мы аб’явім пераможца, які будзе вызначаны шляхам адкрытага галасавання праз сайт dzedzich.org.

Пакінуць адказ