
Гурт laudans сёння зробіць музычны стрым на сваім ютубу-канале, прысвечаны Дню волі. Старт у 19.00.
Далучыцца да стрыма можна па спасылцы, падпісаўшыся на канал гурта.
🎧 laudans – гэта дуэт, які грае ў стылі rock, pop, jazz, electronic music. Іх музыка вылучаецца ўнутранай энэргетыкай, харызмай і актуальнасцю. ”Праз нашыя песні мы хочам сказаць людзям: “Хадзем з намі шляхам веры. Таму што вера не можа сядзець склаўшы рукі, а патрабуе нашага адказу – майго і твайго”. Склад гурта: Андрэй Лугін – вакал, рытм-гітара і Алёна Палачанская – сінтэзатар.