
Асамблея НДА Беларусі рада прапанаваць вашай увазе новы прадукт — Агляд грамадскіх падзей, якія адбыліся ў нашай краіне на працягу 2019 года.
Тут яны ўсе: фэсты і акцыі, кампаніі і рэгіянальныя форумы, распрацоўка новых інфармацыйна-камунікацыйных прадуктаў і паспяховыя краўдфандынгавыя ініцыятывы. Розныя па форме, маштабе, тэматычнай скіраванасці і змесце, яны аб’яднаны галоўным: гэта былі важныя і заўважныя, значныя і знакавыя для беларускай грамадскасці падзеі, імпрэзы, мерапрыемствы. Усе падзеі тут вартыя ўвагі, і менавіта таму яны пададзены ў гэтым аглядзе.
Гэтыя падзеі рухалі Беларусь і беларускую грамадзянскую супольнасць наперад, і ўсе яны маюць патэнцыял для развіцця, пашырэння і мультыплікацыі станоўчых эфектаў. Таму наш Агляд павінен разглядацца не толькі як уганараванне найлепшых арганізацый і паспяховых праектаў — не менш важнай з’яўляецца і дэманстрацыя лепшых практык, даступных для выкарыстання ідэй і падыходаў, а таксама перспектыўных партнёраў, новых форм супрацы, магчымых ментараў і ўзораў для пераймання досведу.
Спампаваць “Агляд” можна па спасылцы.