
На ютуб-канале АРР “Дзедзіч” у межах кампаніі “Спявай сваё” з’явіўся плэйліст з беларускім караоке.
Зараз там ёсць 3 песні-караоке: Nizkiz “Небяспечна”, Ганна Шаркунова і Зміцер Вайцюшкевіч “Шалі” (cover L.Gaga & B.Cooper “Shallow”) і J-Mors “Так-цiк-так”. У каментарах да відэа кожны можа напісаць назву песні і гурта(выканаўцы), якую было б добра дадаць у караоке-плэйліст.
Ютуб-праект “Спявай сваё” створаны выключна дзеля папулярызацыі беларускай музычнай культуры і не з’яўляецца камерцыйным.