
Шмат хто самаахвотна ізаляваўся, і рахунак часу, праведзенага амаль бязвылазна дома, пайшоў на тыдні. Улічваючы, што гэта не проста час з кругласутачным доступам да кухні, але і час, поўны трывог, нявызначанасцяў і разбураных планаў, у шмат каго актуалізаваліся эпізоды кампульсіўнага пераядання.
– Так здарылася і з нашай прыхільніцай Аняй. Таму яна прапанавала правесці імпрэзу ў фармаце, які сама ж прыдумала – Канферэнцыя простых людзей. Мы стэлефануемся па відэасувязі і абмяркуем набалелае, падзелімся болем і стратэгіямі самадапамогі, а галоўнае – падтрымаем адна адну і адзін аднаго ды перастанем пачувацца самотнымі ў праблеме, – распавядаюць аўтаркі ініцыятывы “Больш цела”.
Нягледзячы на тое, што намер дзяўчат – пагаварыць пра кампульсіўнае пераяданне, яны здагадваюцца, што ёсць і іншыя праявы разладаў харчовых паводзін, якія цяпер актуалізуюцца. Іх абмеркаванню таксама будзе месца. Калі табе блізкая апісаная сітуацыя і яна прычыняе табе пакуты, пішы на пошту [email protected], аўтаркі ініцыятывы дашлюць табе нагадайку і спасылку на канферэнцыю. Яна адбудзецца 5 красавіка (нядзеля!) а 16:00.
У той жа час, калі ты стаў_ла больш есці на самаізаляцыі і не перажываеш з гэтай нагоды, калі ласка, праігнаруй гэту актыўнасць дзеля сябе – у цябе ўсё ў парадку!
Мадэратарка гутаркі – Аня Філістовіч, актывістка, суарганізатарка Фемстэндапа (femstandup.by), праграмная каардынатарка ў “Её права” , на 15 дзень самаізаляцыі паабедала гарой зефіру ў шакаладзе.