Будзь актыўным

Конкурс ідэяў “Зробім лепш 2020” і кансультацыя для жадаючых прыняць удзел

14 красавіка а 16.00 прадстаўніцы Асамблеі НДА правядуць анлайн-кансультацыю і раскажуць пра конкурс ідэяў “Зробім лепш 2020”.

Цягам 40 хвілінаў трансьляцыі вы даведаецеся пра асаблівасьці кампаніі “Зробім лепш!” і пра тыя ідэі якія могуць быць падтрыманыя, пра яе ўдзельнікаў, пра бонусы і прыклады дзейнасьці.

Сёлета ўвагай конкурсу будуць карыстацца ідэі, якія змагаюцца з новымі выклікамі, справакаванымі пандэміяй COVID-19, улічваюць пытаньні бясьпекі і захаваньня здароўя ўдзельнікаў. На анлайн-кансультацыі мы разьбярэм, якія праекты падыходзяць для конкурсу. Удзельнікі і ўдзельніцы кансульнацыі змогуць задаць свае пытаньні адносна запаўненьня заяўкі, або нават агучыць сваю ідэю і атрымаць фідбэк.

Трансьляцыя пройдзе на Youtube-канале Асамблеі НДА. Зарэгіструйся на кансультацыю праз гэту форму і атрымай нагаданьне на пошту за гадзіну да трансьляцыі.

Калі вы ня зможаце падключыцца да наўпроставай трансьляцыі, мы захаваем эфір на канале і ў сацыяльных сетках. Свае пытаньні вы заўжды можаце задаць праз эл. пошту [email protected].

Кампанія “Зробім лепш 2020” скіраваная на паляпшэньне іміджу грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў праз сумесную дзейнасьць, пашырэньне салідарнага ўдзелу грамадзянаў у вырашэньні праблемаў, разьвіцьцё гарызантальных сувязяў і ўзаемадапамогі. Цягам аднаго месяца па ўсёй Беларусі пройдзе 40 лякальных кампаніяў, аб’яднаных адзіным лёзунгам — “Зробім лепш”.

belngo.info

 

Пакінуць адказ