
Фестываль Belarus Metal Fest COVID-19 адбудзецца 26 красавіка ў гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Кожны ахвотны зможа паглядзець канцэрт і ахвяраваць грошы на куплю ахоўных сродкаў для работнікаў медыцынскіх устаноў, што працуюць з інфікаванымі каранавірусам. У імпрэзе прымуць удзел пяць беларускіх гуртоў, якія граюць у розных жанрах фолк і метал-музыкі: Relikt, Znich&Rutvica, Evthanazia, Aquamorta, Dymna Lotva.
Паглядзець фестываль можна будзе на ютуб-канале.
