Будзь актыўным

Падзяліся сваёй гісторыяй з усім светам і яна можа трапіць у кнігу!

Удзельнікі форума One Young World, які называюць Моладзевым Давосам, пры падтрымцы японскага выдавецтва Iroha Publishing рыхтуюць кнігу, якая збярэ гісторыі пра мары моладзі з усяго свету. Арганізатары прымаюць заяўкі на лепшыя гісторыі, якія ўвойдуць у кнігу.

Кніга “У мяне ёсць мара” будзе апублікавана ў кастрычніку 2020 года і будзе прадстаўлена марамі 196+ маладых лідэраў з 196+ краін.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце да 35 гадоў. Патрабаванні да заяўкі і падрабязная інфармацыя – на сайце www.oneyoungworld.com. Дэдлайн – 31 траўня 2020 года.

Пакінуць адказ