
Для жыхароў Брэсцкай вобласці, якія развіваюць або хочуць пачаць развіваць экалагічныя і веласіпедныя праекты ў сваім рэгіёне, у рамках праграмы “Горад зручны для кожнага” прадастаўляюцца бясплатныя паслугі і кансультацыі па наступных пытаннях:
- Як стварыць сваю арганізацыю / ініцыятыву?
- Як прасоўваць экалагічныя і веласіпедныя праекты, праграмы ў СМІ і сацыяльных сетках?
- Як знайсці фінансаванне на рэалізацыю сваёй ідэі?
- Што такое стратэгічны план і навошта ён патрэбны?
- Як папулярызаваць экалагічныя і веласіпедныя тэмы ў сваім рэгіёне і развіваць супольнасць?
Для ўдзелу пішыце ў Telegram або Viber па нумары + 375292617372, (Рыгор). Кансультацыі праходзяць у рамках праграмы “Горад зручны для кожнага”, якая рэалізуецца установай “За вела Брэст” у партнёрстве з арганізацыяй “Час Зямлі”. Дэталі пра праект на сайце.