
18 мая пройдзе анлайн (Не)псіхіятрычны фэстываль “Галасы. Незабьітыя”. Фестываль прысвячаны ахвярам нацызму Вялікай Айчыннай вайны – забітым у псіхіятрычных лякарнях.
У межах фестывалю пройдзе тры анлайн-лекцыі + дыскусія па тэмах:
- “Псіхічна хворыя ў сферы інтарэсаў палітычнай ідэалогіі нацысцкай Германіі: да пытання вытокаў і вынікаў”.
- “Забойства псіхічна хворых на тэрыторыі Беларусі ў кантэксце вайны на знішчэнне”.
- “Новае ў адукацыі: Ахвяры нацызму – пацыенты псіхіятрычных лякарняў”.
Лекцыі чытаюць і адказваюць на вашыя пытанні незалежныя даследнікі і супрацоўнікі “Гістарычнай майстэрні” gwminsk.com:
- Вікторыя Латышава
- Аляксандр Далгоўскі
- Ірына Кашталян.
Каб трапіць на падзею, трэба прайсці невялікую папярэднюю рэгістрацыю да 18-га мая 11.00 гадзін. Для гэтага трэба напісаць Паўлу, альбо даслаць паведамленне ў viber, telegram – +375257687124 ці на пошут [email protected].
Удзел у канферэнцыі – вольны/donation (усе сродкі будуць скіраваныя на развіццё цэнтра рэабілітацыі для людзей з псіхічнымі захворваннямі opensoul.by). Спасылка для пераводу сродкаў donation.