Грамадства

Анлайн майстар-клас пра стварэнне і прасоўванне асабістага брэнда

Бясплатны анлайн майстар-клас “Як стварыць і прасунуць асабісты брэнд?” пройдзе 14 траўня а 20.00.

Атрымаеце пакрокавае кіраўніцтва ад эксперта ў сферы асабістага брэндынгу, практыкуючага маркетолага з міжнароднай адукацыяй і вопытам работы, заснавальніка цэнтра персанальнага і практычнага маркетынгу “Чароўны пендэль” Наталлі Лёгкай. Падрабязнасці і рэгістрацыя.

Якія пытанні будуць разглядацца на майстар-класе

  • Што такое асабісты брэнд і з чым яго “ядуць”;
  • З чаго пачаць пабудову асабістага брэнда;
  • Формула асабістага брэнда;
  • Як манетызаваць асабісты брэнд;
  • Як пабудаваць падмурак асабістага брэнда;
  • Як вызначыць мэтавую аўдыторыю;
  • Ці патрэбна асабістаму брэнду місія;
  • Як стварыць прывабную і якая прадае ўпакоўку;
  • Як прасоўваць і прадаваць свой асабісты брэнд у сацсетках;
  • Асабісты брэнд без бюджэту: лайфхакі.

Пакінуць адказ