
Актывістаў_к, супрацоўнікаў_ц і валанцёраў_к няўрадавых арганізацый і ініцыятыў, журналістаў_к запрашаюць на анлайн-сустрэчы з практыкуючай гештальт-терапеўткай Марынай Качановіч.
– Гэта ўжо другая група падтрымкі, якую мы ладзім у часы #stayhome. Збіраемся, ствараючы ўнутраную бяспечную прастору, дзе сярод “сваіх” людзей можна дзяліцца складанымі перажываннямі ў грамадскай працы. Дзе ёсць час, каб прыслухацца да сваіх сапраўдных патрэбаў і даведацца, як лепей клапаціцца пра сябе. Дзе можна парэфлексаваць і звярнуцца да сваіх унутраных рэсурсаў, – распавядаюць аўтары ініцыятывы.
Такія сустрэчы дапамагаюць лягчэй перажываць цяжкасці, з якімі мы зараз усе сутыкнуліся. Іх каштоўнасць – у спалучэнні тэарэтычных і практычных ведаў з магчымасцю разбіраць канкрэтныя сітуацыі ўдзельнікаў і ўдзельніц. Калі адчуваеце патрэбу – далучайцеся.
Дзе: сустрэчы будуць праходзіць праз відэаканферэнцыю на анлайн-пляцоўцы Zoom.
Працягласць групы: 7 сустрэч раз на тыдзень, па аўторках. Першая сустрэча: 26 траўня (далей – 2.06, 9.06, 16.06, 23.06, 30.06 і 7.07). Час: 18:30 – 20:00.
Склад групы: да 8 чалавек, нязменна на ўсе 7 сустрэч. Мова: руская, беларуская.
Умовы ўдзелу: бясплатна, па рэгістрацыі.
Праца першай групы паказала найбольш запатрабаваныя
тэмы, і мы распрацавалі змест будучых сустрэчаў. Іх паслядоўнасць можа змяняцца ў залежнасці ад патрэбаў групы.
Сустрэча 1: Трывога. Як з ёй спраўляцца самастойна
Сустрэча 2: Агрэсія – здаровая і пасіўная. Як распазнаць агрэсію да сябе і як кіраваць сваёй
Сустрэча 3: Праца з дому. Якія псіхалагічныя нюансы варта ўлічыць
Сустрэча 4: Асабістыя межы. Навошта ведаць свае і як не парушаць чужыя
Сустрэча 5: Дапамога vs ратавальніцтва. У чым пастка
Сустрэча 6: Эмацыйнае выгаранне. Ці магчыма пазбегнуць
Сустрэча 7: Самаацэнка як устойлівае стаўленне да сябе