
Дарослыя абмяркоўваюць каранавірус і кандыдатаў, а дзеці сядзяць у самаізаляцыі! Дапаможам ім глядзець мультфільмы на беларускай мове!
Ютуб-канал «Гаварун — мультфільмы па-беларуску» гэта:
- лёгкі і свабодны доступ у патрэбны час;
- старанна адабраны матэрыял без рэкламы;
- ужо цяпер 90 серый з 5 мультсерыялаў – больш за 15 гадзін;
- прафесійныя пераклад і агучванне.
Зараз аўтары практа рыхтуюць па-беларуску новыя мультсерыялы: «Пэтсан і Фіндус», «Рабакар Полі. Дарожная бяспека», «Паравозік Томас і сябры», «Паляўнічыя на цмокаў (Dragon Hunters)», «Маленькае каралеўства Бэна і Холі» і многія іншыя. Праект ажыццяўляецца праз краўдфандынг і яго можна падтрымаць.